4 лiпеня 2024, Чацвер, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: На саміце NATO будуць добрыя навіны пра дадатковую СПА для Украіны

1
Reuters: На саміце NATO будуць добрыя навіны пра дадатковую СПА для Украіны

Саміт пройдзе 9–11 ліпеня.

Украіна можа пачуць добрыя навіны пра перадачы сістэмаў супрацьпаветранай абароны падчас саміту NATO ў Вашынгтоне, які пройдзе 9–11 ліпеня.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Неназваны высокапастаўлены прадстаўнік Дзярждэпа ЗША расказаў выданню, што ягоная краіна спадзяецца зрабіць некалькі новых заяваў пра СПА падчас саміту NATO.

«Вы чулі, што ўкраінцы імкнуцца атрымаць дадатковыя Patriot ці аналагічныя сістэмы. І я думаю, у нас ёсць для іх дадатковыя добрыя навіны на гэтым фронце», – дадаў ён.

Больш дэталёвых падрабязнасцяў крыніца выдання не раскрыла.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках