4 лiпеня 2024, Чацвер, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе «Менск – Гародня» заўважылі незвычайнае рэтрааўто

10
На трасе «Менск – Гародня» заўважылі незвычайнае рэтрааўто

Гэтай машыне можа быць блізу 100 гадоў.

Па беларускіх дарогах ездзіць вельмі незвычайны аўтамабіль.

У рэдакцыю партала NewGrodno даслалі цікавае відэа, знятае на трасе «Менск – Гародня».

Паведамляецца, што вельмі старэнькі чырвоны фургончык, нібыта з мультфільма, ехаў у бок сталіцы.

Аўто створанае ў стылістцы аўто з 1920–1930-х гадоў. Не выключана, што гэта не нейкая копія ці зборка, а арыгінальны транспарт.

Так, цалкам магчыма, што машыне сапраўды блізу 100 гадоў. Але, нягледзячы на ўзрост, аўто хуткім ходам едзе па трасе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках