Tesla захавала глабальнае лідарства ў продажах электрамабіляў
6- 2.07.2024, 19:00
- 1,544
![Tesla захавала глабальнае лідарства ў продажах электрамабіляў](https://i.c97.org/ai/407198/aux-head-1610374748-20210111_tesla_360.jpg)
Кампанія прадала 443956 электрамабіляў у другім квартале.
Tesla прадала 443956 электрамабіляў у другім квартале і апярэдзіла свайго найбліжэйшага канкурэнта – кітайскі BYD, які прадаў 426039 электрамабіляў за квартал. Пра гэта піша агенцтва Bloomberg.
Пры гэтым Tesla фіксуе падзенне продажаў другі квартал запар, у той час як продажы BYD выраслі на 21% у другім квартале.
Падзенне продажаў Tesla выкліканае скарачэннем персаналу кампаніі на 20% яшчэ ў красавіку. Скарачэнні закранулі супрацоўнікаў аддзела продажаў.
Tesla спрабавала нарасціць продажы, зніжаючы кошты ўсёй лінейкі электрамабіляў, але гэтых захадаў было недастаткова. У другім квартале летась кампанія здолела прадаць 446915 аўтамабіляў Model 3, самых папулярных у лінейцы. Сёлета квартальныя продажы Model 3 скараціліся да 422405 аўто.
Tesla да гэтага часу не апублікавала звесткі пра продаж пікапа Cybertruck, пастаўкі якога пачаліся ў канцы мінулага года. Паводле незалежных ацэнак кампанія прадала 11000 пікапаў.