4 лiпеня 2024, Чацвер, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У НХЛ выдаткавалі рэкордны $1 млрд на кантракты з гульцамі

У НХЛ выдаткавалі рэкордны $1 млрд на кантракты з гульцамі

Рост выдаткаў звязаны з першым з часоў пандэміі павелічэннем столі заробкаў.

Клубы НХЛ выдаткавалі на кантракты з гульцамі рэкордны $1,1 млрд падчас адкрыцця рынку. Пра гэта паведамляе канадскі тэлеканал Sportsnet.

У першы дзень у цэнтры ўвагі апынуўся «Нэшвіл», які заключыў кантракты на $115 млн з экс-капітанам «Тампы-Бэй Лайтнінг» Стывенам Стэмкасам і былым лідарам «Вегас Гадэн Найтс» Джонатанам Маршэса, а таксама шэрагам іншых гульцоў.

Стэмкас прызнаўся, што з цяжкасцю прыняў пастанову пра сыход з «Тампы», чыя прапанова яго не задаволіла. «Я ніколі не думаў, што такі дзень, як сёння, здарыцца, але ён здарыўся, – сказаў Стэмкас. – Гэта было дакладна горкай пілюляй, калі стала ясна, што ў Тампе гэта не спрацуе».

Паводле ягоных словаў, яны стэлефаноўваліся з Маршэса перад пераходам у «Нэшвіл».

Усяго ў першы дзень больш за 100 гульцоў змянілі каманды.

Рост выдаткаў звязаны з першым з часоў пандэміі павелічэннем столі заробкаў – да $88 млн.

«На рынку з'явілася шмат грошай, – сказаў генеральны мэнэджар Таронта Брэд Трэлівінг. – Клубы сталі весці агрэсіўную палітыку на рынку, у выніку чаго многія гульцы мянялі каманды».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках