ЗША неўзабаве абвесцяць пра новы пакет ваеннай дапамогі для Украіны
5- 2.07.2024, 18:02
- 3,350
![ЗША неўзабаве абвесцяць пра новы пакет ваеннай дапамогі для Украіны](https://i.c97.org/ai/592642/aux-head-1713876929-20240422_vajsk_dapamoga__360.png)
На больш як $2,3 млрд.
ЗША неўзабаве абвесцяць пра новы пакет ваеннай дапамогі для Украіны на больш чым 2,3 млрд даляраў.
Пра гэта заявіў міністр абароны ЗША Лойд Осцін на сустрэчы з украінскім міністрам абароны Рустэмам Умеравым у Вашынгтоне, паведамляе «Голас Амерыкі».
Што менавіта ўвойдзе ў новы пакет ваеннай дапамогі ад ЗША – пакуль невядома.