4 лiпеня 2024, Чацвер, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ распавёў, як змянілася тактыка расейцаў

Палкоўнік УСУ распавёў, як змянілася тактыка расейцаў

«Супраціўнік б'ецца лоб у лоб».

Расейскія вайскоўцы змяняюць тактыку наступу ў залежнасці ад наяўнасці ў іх сродкаў. Гаворка ідзе пра БПЛА, сродкі РЭБ ці СПА. Пра гэта распавёў палкоўнік УСУ, камандзір 95 асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ДШВ Украіны Алег Апостал у інтэрв'ю «Факты ICTV».

З яго слоў, яго брыгада зараз перайшла з Купянска на Церны.

«Калі браць кірунак, дзе дзейнічае мая брыгада, пакуль ініцыятыва за намі, супраціўнік б'ецца лоб у лоб і поспеху не мае… Не сакрэт, што вораг прайшоў больш за 2 км пад Цернамі, заняў пасадку, і мы яго адтуль выбілі. Але ён гэта зразумеў, напэўна, толькі праз тыдзень», - распавёў ён.

Апостал адзначыў, што ўсю працу на полі бою робіць салдат. Важна тое, наколькі ён матываваны і маральна падрыхтаваны, а таксама яго баявая падрыхтоўка.

«Аднак вялікі працэнт поспеху залежыць ад дронаў, тых жа «Ланцэтаў». Ці, напрыклад, з'явіліся FPV-дроны - што з нашага боку, што з іх. Ужо зусім інакш пачынаеш перамяшчацца, абсталёўваць пазіцыі, каб ім супрацьдзейнічаць», - сказаў афіцэр.

Ён заявіў, што баявая падрыхтоўка салдата павінна працягвацца ўвесь час. Пры гэтым вайсковец павінен бачыць, што пра яго клапоцяцца і не забываюць пра яго на полі бою.

Апостал таксама расказаў, што трэба адаптавацца да новых умоў вайны.

«Трэба прыстасоўвацца да вайны, рабіць якое-небудзь контрдзеянне. Напрыклад, ёсць у расейцаў «птушачкі», Арланы, Ланцэты, нам трэба шукаць шляхі ўрэгулявання гэтай праблемы за круглым сталом, тады будзе поспех. Нам варта супрацьдзейнічаць расейскім тэхналогіям», - распавёў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках