Рэжым спалохаўся ўльтыматума Кітая
4- 2.07.2024, 14:27
- 16,834
Напады нелегалаў памяншаюцца.
Польскія памежнікі адзначаюць змяншэнне колькасці атак мігрантаў на мяжы. 1 ліпеня на польскай мяжы адбылося 20 спробаў нелегальна трапіць у ЕЗ. Для параўнання: 26 чэрвеня было зафіксавана 150 спроб мігрантаў прарвацца праз мяжу, 25 чэрвеня - 100 спроб, 24 чэрвеня - 80.
На літоўскай мяжы за мінулы дзень такіх спроб увогуле не было, на латвійскай мяжы — 47 атак мігрантаў.
Тэлеграм-канал «Што думаюць беларусы» апублікаваў графік, як зменшылася плынь мігрантаў на межах з Беларуссю.
Адзначым, што Польшча папярэдзіла Кітай, што можа закрыць мяжу з Беларуссю, калі атакі нелегалаў будуць працягвацца. Пасля гэтага Пекін папярэдзіў рэжым Лукашэнкі.