Украінская авіяцыя нанесла скрышальны ўдар па складзе боепрыпасаў РФ у Крыме
1- 2.07.2024, 14:23
- 6,104
Камандуючы ВПС Украіны паведаміў падрабязнасці.
Учора, 1 ліпеня, украінскія пілоты нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у часова акупаваным Крыме.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал камандуючага Паветранымі сіламі Узброеных сіл Украіны (УСУ) Мікалая Алешчука.
Як адзначыў Аляшчук, у чарговы раз «знішчаная» прапагандай ворага ўкраінская авіяцыя працягвае выконваць баявыя задачы і наносіць ракетна-бомбавыя ўдары па пазіцыях акупантаў, а таксама знішчаць вайсковыя аб'екты ў глыбокім тыле расейцаў.
«1 ліпеня 2024 года ўкраінскія пілоты нанеслі скрышальны ўдар па складзе боепрыпасаў у Крыме», - дадаў ён.