Чацвёра байцоў УСУ адбілі варожы штурм, захапілі МТ-ЛБ і вывезлі на ім сваіх параненых
1- 2.07.2024, 14:09
- 4,012
Дзве групы расейскіх дэсантнікаў знішчылі на пад'ездах да Часава Яра.
Ля Часавага Яра ў Данецкай вобласці байцы 225-й АШБр УСУ адбілі варожы штурм і захапілі расейскі шматмэтавы транспартны цягач. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале 225-га асобнага штурмавога батальёна.
Падзея адбылася ў траўні 2024 года, але паказалі трафейную тэхніку толькі зараз — яе падрамантавалі, і яна папоўніла аўтапарк брыгады.
«Гэты МТ-ЛБ - наш асаблівы трафей, здабыты ў баі ў траўні 2024 года. На нашыя пазіцыі выехалі тры адзінкі тэхнікі з дэсантнымі групамі. 2 былі знішчаны на пад'ездах, а гэтая дабралася да перадавых пазіцый абаронцаў горада Часава Яра. Чацвёра нашых пяхотнікаў прынялі бой», - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ўкраінскія абаронцы ліквідавалі 5 захопнікаў на адлегласці да 30 метраў. Кіроўца МТ-ЛБ быў знішчаны апошнім, калі спрабаваў уцячы з поля бою.
Захопленую МТ-ЛБ байцы выкарыстоўвалі адразу ж у той дзень - ёю эвакуявалі параненых пабрацімаў.
Пасля гэтага транспарцёр-цягач даставілі на рамонтную базу, дзе яго адрамантавалі і перапрашылі, і зараз ён адпавядае сучасным патрабаванням.