23 лiстапада 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку з'явіўся эфектны мурал з Усяславам Чарадзеем і зашыфраванымі сімваламі

У Полацку з'явіўся эфектны мурал з Усяславам Чарадзеем і зашыфраванымі сімваламі

Аўтар эскіза - студэнтка 5-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

На дзявяціпавярховіку ў Полацку з'явіўся мурал з выявай легендарнага князя Усяслава Чарадзея. Гэта супольны праект кампаніі Betera і арт-супольнасці Urban Myths (Signal project), расказалі мастакі ў Facebook.

«Усяслаў Брачыславіч кіраваў Полацкім княствам у XI стагоддзі. Яго постаць засталася ў летапісах і беларускім фальклоры: гэта той самы князь пярэварацень, які стаяў ля вытокаў нашай дзяржаўнасці. Містычны і авантурны герой свайго часу, які праз паразы і выгнанні нязменна працягваў гульню паводле сваіх правіл, пераследаваў свае мэты і верыў у поспех», - распавядаюць аўтары праекту.

Акрамя таго, менавіта Усяслаў Чарадзей распачаў будаўніцтва сабора Святой Сафіі ў Полацку.

На мурале князь трымае папараць-кветку - паводле легенды, знойдзеную ў Купальскую ноч, яна дае здольнасць разумець мову жывёл і даруе шчасце. Суправаджаюць Усяслава Чарадзея сокал, воўк і чорны кот. Першы ў народнай традыцыі сімвалізуе сонца, перамогу і ўладу. Другі асацыюецца са свабодай, а трэці - з містычным светам.

Аўтарка эскіза - студэнтка 5-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (аддзяленне жывапісу) - Аляксандра Прыма. Мастакі - майстры з Пінска Яўген Сасюра (Mutus) і Сяргей Рысакоў - усяго за пяць дзён перанеслі малюнак на фасад жылога дома на вул. Марыненкі, 26. Кансультавалі па гістарычнай частцы сябры рэканструктарскай суполкі «Полацкі зьвяз».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках