Лукашэнку тэлефанавалі з Кітая
13- TELEGRAM-КАНАЛ «НІК І МАЙК»
- 2.07.2024, 12:58
- 15,874
![Лукашэнку тэлефанавалі з Кітая](https://i.c97.org/p/articles/ai-171218-aux-head-kitajskij_flag_360.jpg)
З патрабаваннямі развязаць пытанне з мігрантамі.
У сітуацыі з транзітам самае пацешнае, што нават прапаганда змушаная прызнаць тое, што з Пекіна тэлефанавалі і патрабавалі развязаць пытанне мірна.
Колькасць мігрантаў на мяжы трохі скарацілася, хаця па ўсіх каналах спрабавалі давесці інфармацыю, што хунта не моцна пры справах, маўляў, усё ўсходні сусед падкідвае.
Тым часам у Варшаве ідуць польска-нямецкія кансультацыі. Варшава відавочна працягне кансультацыі і з Пекінам.
З якім балансам хунта паляціць у Астану, пакуль не ведаюць нават у Менску. А вось таварыш Сі ляціць за дзень да саміту.
Менск за сталом у ШАС у бягучым раскладзе – раздражняльны фактар.
Telegram-канал «Нік і Майк»