Буслік – усё
2- 2.07.2024, 12:23
- 2,322
Кампанія, якой належыць вядомая крама, пачала працэдуру банкруцтва.
Кампанія ДПМ, якой належала вядомая сетка крам дзіцячага адзення «Буслік», распачала працэдуру банкруцтва.
Паседжанне ў справе аб банкруцтве прайшло 26 чэрвеня. Паводле яго вынікаў распачатая працэдура прызнання эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) кампаніі ДПМ, вынікае са звестак рэсурсу «Легат».
З пачатку гэтага года супраць фірмы былі распачатыя дзясяткі загадных вытворчасцяў – так пастаўшчыкі спрабавалі вярнуць запазычанасці.