У Беларусі падаражэла паліва
1- 2.07.2024, 12:12
- 1,690
Якія кошты зараз на запраўках?
Канцэрн «Белнафтахім» павысіў кошты на запраўках. Гэта перадапошні крок у анансаванай месяц таму праграме паэтапнага павышэння кошту паліва ў краіне.
Як паведамляецца на яго сайце, з 2 ліпеня ўзровень лімітавых раздробных коштаў на паліва ў Беларусі павялічваецца на 1 капейку. Гэта сёмае за апошнія два месяцы павышэнне з запланаваных васьмі.
У выніку з 2 ліпеня кошт паліва будзе наступным:
АІ-92-К5-Еўра – 2,33 рубля;
АІ-95-К5-Еўра – 2,43 рубля;
АІ-98-К5-Еўра – 2,65 рубля;
ДТ-К5 – 2,43 рубля.