Голы мужчына спыніў рух у пункце пропуску «Берасце – Тэрэспаль»
4- 2.07.2024, 11:46
- 4,498
![Голы мужчына спыніў рух у пункце пропуску «Берасце – Тэрэспаль»](https://i.c97.org/ai/568454/aux-head-1697815227-20231015_terespol_360.jpg)
Беларускія памежнікі сцвярджаюць, што ён быў пад наркотыкамі.
Інцыдэнт адбыўся а 17.40 панядзелка ў пункце пропуску «Берасце – Тэрэспаль». Мужчына спрабаваў перасекчы дзяржаўную мяжу Беларусі з боку Польшчы без адзення і дакументаў.
- Мужчына паводзіў сябе неадэкватна, дрэнна арыентаваўся ў прасторы і аказаў супраціў памежнаму нараду. Праведзены медычны агляд затрыманага выявіў стан наркатычнага ап'янення, – распавялі беларускія памежнікі.
Парушальнік затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання для далейшага разбору. Цяпер яго асоба высвятляецца.