4 лiпеня 2024, Чацвер, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-ваенкар распавёў аб вялікай праблеме войска РФ на фронце

3
Z-ваенкар распавёў аб вялікай праблеме войска РФ на фронце

Акупанты «сумна ўгразлі».

У Расеі назіраюцца сур'ёзныя праблемы з колькасцю і якасцю жаўнераў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны, паведамляе dialog.ua.

Расейскі інструктар і вайсковы карэспандэнт Святаслаў Голікаў у сваім Telegram-канале піша, што колькасць расейскіх жаўнераў не адпавядае задачам, якія ставяцца перад войскам РФ камандаваннем.

Кульгае не толькі колькасць, але і якасць жывой сілы – папаўненне падраздзяленняў не найлепшае.

Пры гэтым ужо вайскоўцы банальна стаміліся і знясілілі свой арганізм пастаяннымі штурмамі, таму якасць войска знаходзіцца на нізкім узроўні.

Голікаў падкрэслівае, што сітуацыю пагаршае безадказнае стаўленне да жыццяў расейскіх вайскоўцаў з боку каманднага складу.

З ягоных слоў, ужо зараз у расейскіх вайскоўцаў не стае сіл для радыкальнага развіцця поспеху на шэрагу аператыўных кірункаў фронту.

З ягоных слоў, на некаторых участках перадавой расейскія войскі ўжо «сумна ўгразлі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках