У Барысаве шторм знёс дах на заводзе
1- 2.07.2024, 11:38
- 4,876
![У Барысаве шторм знёс дах на заводзе](https://i.c97.org/ai/518185/aux-head-1664707212-20221002_borisov_360.jpg)
Інцыдэнт знялі на відэа.
У сацсетцы TikTok з'явілася яшчэ адно відэа, зробленае ў разгар навальнічнага фронту, які абрынуўся на Беларусь 1 ліпеня. Як адзначылі каментатары пад відэа, кадры – «як у кіно». На іх відаць, як парывам моцнага ветру з будынку зносіць частку даху, праз што ён абрывае электраправады, вывяргаючы вадаспад іскраў.
Са слоў аўтара роліка, на кадрах – будынак заводу, які належыць вытворча-гандлёваму прыватнаму унітарнаму прадпрыемству «Духмяны Дом» у Барысаве Менскай вобласці. Надзвычайнае здарэнне адбылося днём 1 ліпеня.
@typicalbarysau На заводе в Борисове снесло крышу #беларусь #борисов ♬ оригинальный звук - Борисов типичный Беларусь