4 лiпеня 2024, Чацвер, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раналду расплакаўся пасля незабітага пенальці ў матчы Еўра-2024

10
Раналду расплакаўся пасля незабітага пенальці ў матчы Еўра-2024
Крышціяну Раналду
ФОТА:REUTERS/KAI PFAFFENBACH

На трыбунах у гэты момант была маці футбаліста.

Зорка нацыянальнай каманды Партугаліі Крыштыяну Раналду не стрымаў эмоцый пасля таго, як не рэалізаваў 11-метровы ўдар у матчы 1/8 фіналу Еўра-2024 супраць Славеніі.

Партугальцы атрымалі права на пенальці ў авертайме – на 105-й хвіліне. Да пункту падышоў Крыштыяну і прабіў у правы кут, але брамнік зборнай Славеніі Ян Облак здолеў парыраваць удар партугальца.

Пасля нерэалізаванага ўдару Раналду расплакаўся, а партнёрам давялося яго суцяшаць.

На трыбунах у гэты момант была маці Раналду Доларэш Авейру, якая таксама расчулілася.

Трэба адзначыць, што ўжо ў серыі пенальці Раналду рэалізаваў свой удар, прабіўшы ў левы кут, а Партугалія ў выніку прайшла ў чвэрцьфінал, дзе згуляе з Францыяй.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках