«Увесь разлік С-300 загінуў, шмат «двухсотых»
3- 2.07.2024, 9:06
- 10,858
Сталі вядомыя наступствы ўдару па вайскоўцах РФ у Севастопалі і Балаклаве.
Расейскія СМІ паведамілі аб стратах сваіх жаўнераў з прычыны ўдараў па Крыме 1 ліпеня. Таксама аб трапленні па вайсковай часці УС РФ кажуць мясцовыя, піша «Главред».
Крамлёўскія паблікі сцвярджаюць, што ў выніку атакі на Севастопаль нібыта ліквідавана 26 расейскіх вайскоўцаў, яшчэ амаль 20 параненыя, 4 – у цяжкім стане.
У акупантаў ёсць страты і ў тэхніцы.
«Мінімум дзве ракеты прарвалі нашу СПА і патрапілі ў, скажам так, месца збору вайскоўцаў у адным з раёнаў гораду. У нас 26 загінулых. Страчаныя да дзесяці адзінак тэхнікі», – скардзяцца расейскія «ваенкары».
Сярод страчанай тэхнікі нібыта адна ўстаноўка СПА С-300. Са слоў прапагандыстаў, увесь разлік загінуў.
Тое, што адзін з прылётаў прыпаў па вайсковай часці расейцаў у Крыме, таксама распавядаў мясцовы жыхар, відавочца выбухаў непадалёк ад дому.
«Вось толькі дайшоў гук. Каштоўны кадр. Склад нейкі. Там жа вайсковая часць», – выказаўся мужчына на відэа.
Рух партызан «Крымскі вецер», у сваю чаргу, удакладняе, што прыляцеў у расейскую ракетную частку ля вёскі Флоцкае ў Балаклаве.