У Крыме разбітая ракетная частка РФ паблізу Балаклавы
3- 2.07.2024, 7:33
- 23,996
З'явіліся спадарожнікавыя здымкі з наступствамі ўдару.
Да вечара 1 ліпеня ў часова акупаваным Крыме прагрымелі выбухі. Нягледзячы на тое, што мясцовая акупацыйная ўлада заявіла аб тым, што гэта працавала сістэма супрацьпаветранай абароны, у сеціве зʼявіліся спадарожнікавыя здымкі з наступствамі ўдару. Пра гэта паведаміў маніторынгавы тэлеграм-канал «Крымскі вецер».
А 19:00 зʼявілася паведамленне аб прылёце ў раёне Балаклавы. На месцы падняўся густы, чорны дым.
«Вельмі няслаба прыляцела. І недзе там расейская СПА якраз стаяла. Відадавочна, сабой і адбіла атаку. Такога дыму з кольцамі мы яшчэ не бачылі», – гаворыцца ў паведамленні.
Праз паўгадзіны пасля гэтага так званы губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў паведаміў, што ў Севастопалі працуе СПА, усе службы прыведзены ў стан баявой гатоўнасці, а вайскоўцы вядуць працу ў знішчэнні паветраных цэляў.
Яшчэ праз гадзіну Разважаеў даў справаздачу, што:
быццам бы гараць платы прыватных дамоў і ўзняўся пажар у лесапаласе (дзе менавіта не ўдакладняецца);
адбылося ўзгаранне травы ў адным з садовых таварыстваў;
абломкамі ракет пашкоджаныя 3 аўто.
Ён таксама заявіў, што ахвяр няма.
Аднак тэлеграм-канал «Крымскі вецер» у 21:04 высветліў, што выбух і пажар былі ў вайсковай часці побач з сялом Флоцкае (Карань) у Балаклаве.
«Цяпер пажар патушылі, а што менавіта ўзарвалася, пакуль невядома», – гаворыцца ў пабліку.
Пазней маніторынгавая група «Крымскага ветру» на аснове аналізу фота і відэаматэрыялаў высветліла, што прыляцела ў расейскую ракетную частку каля вёскі Флоцкае ў Балаклаве і апублікавала адпаведныя спадарожнікавыя здымкі.
Акрамя таго, як паведамілі падпісчыкі «Крымскага ветру» у прыватных дамах побач з узарванай расейскай часцю вылецела шкло, а дзе-нідзе і вокны.