Лайма Вайкуле патлумачыла, чаму пачала спяваць на ўкраінскай мове
13- 18.07.2024, 16:40
- 15,460
Украінская песня Вайкуле выклікала істэрыку ў Расеі.
Латвійская спявачка Лайма Вайкуле больш як 50 гадоў на сцэне выканала песні на розных мовах свету. Аднак у яе ў рэпертуары не было ніводнай песні на ўкраінскай мове. Да нядаўніх часоў.
Днямі ў сеціве разляцелася відэа выступу артысткі з трэкам на ўкраінскай мове. Пастанова ўключыць яго ў сваю канцэртную праграму Вайкуле патлумачыла ў інтэрв'ю для канала "Дождж".
«Я вельмі баялася спяваць на ўкраінскай мове, бо гэта заўсёды страшна. На англійскай, латышскай, літоўскай, расейскай і нават французскай мы спявалі, а на ўкраінскай я не спявала. У чым шчасце? У тым, што мы можам быць рознымі і спяваць на розных мовах. Я вельмі радая, ганаруся! - заявіла артыстка.
Яна таксама расказала, што новая песня на ўкраінскай мове, на ейную думку, стане сапраўдным гітом. Выконваць яе Вайкуле плануе ў дуэце з вядомым украінскім спеваком і Заслужаным артыстам Украіны Мікалаем Трубачом.