23 снежня 2024, панядзелак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выступ расейскай спявачкі на «Славянскім базары» скончыўся скандалам

9
Выступ расейскай спявачкі на «Славянскім базары» скончыўся скандалам

Будзе суд.

Выступ Любові Успенскай на “Славянскім базары” ў Віцебску скончыўся скандалам — будзе суд. Ад расейскай спявачкі патрабуюць кампенсаваць шкоду за выкананне песні "По полюшку" без дазволу аўтара кампазіцыі, піша "Московский комсомолец".

Песню "По полюшку" 70-гадовая спявачка выканала двойчы: на закрыцці фестывалю "Славянскі базар" і падчас сольнага канцэрта, які прайшоў у Віцебску. Гэта моцна абурыла аўтарку кампазіцыі Наталлю Лапіну, якая ўжо даўно забараніла Успенскай спяваць сваю песню.

Лапіна яшчэ ў пачатку года заявіла, што падае на Успенскую ў суд, патрабуючы кампенсаваць маральную шкоду. З ейных слоў, справа знаходзіцца ў фінальнай стадыі. Юрыдычная кампанія ўжо пачала працэс. Да гэтага канфлікт спрабавалі развязаць мірным шляхам - са слоў Лапінай, адпраўлялі дасудовыя прэтэнзіі, якія былі праігнараваныя. Аўтарка песні шкадуе аб супрацоўніцтве з Успенскай і называе яе "няўдзячная артысткай з нейкім невытлумачальным пачуццём перавагі".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках