23 снежня 2024, панядзелак, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр мастак Валер Чайка, які афармляў менскае метро

1
Памёр мастак Валер Чайка, які афармляў менскае метро

Яму было 73 гады.

Вядомы мастак-манументаліст Валерый Чайка памёр ва ўзросце 73 гадоў. Пра гэта паведаміў Беларускі саюз мастакоў на сваёй старонцы ў Facebook.

Прычына смерці не называецца, вядома толькі, што мастак памёр раптоўна. Аб даце развітання з ім будзе абвешчана пазней.

Валерый Паўлавіч Чайка распачаў сваю творчую дзейнасць у 1976 годзе. Ён таксама быў чальцом Беларускага саюза мастакоў і актыўна ўдзельнічаў у жыцці арганізацыі.

Яму належыць комплекснае афармленне інтэр'ераў многіх аб'ектаў у Беларусі: станцыі менскага метрапалітэна «Інстытут культуры», рэстарацый «Беларусь» і «Гасціны двор» у Менску, аэрапорта Мінск-2, аб'ёмных кампазіцый са шкла і металу ў Палацы Рэспублікі і іншых.

Чайка - аўтар вітражоў літага шкла для станцыі менскага метро «Інстытут культуры», кавярні «Грунвальд» у Менску, аб'ёмна-прасторавых кампазіцый у музеі нафтавікоў у Рэчыцы і іншых. Ён таксама аўтар класічнага вітража «Крыж» з роспісам абразоў па шкле ў менскім Свята-Духавым кафедральным саборы.

Мастак стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі мастацтва і архітэктуры (2004) за комплекснае мастацкае вырашэнне інтэр'ераў Палаца Рэспублікі. Таксама ён атрымаў прэмію «За духоўнае адраджэнне» (2011), удзельнічаў у шматлікіх рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных мастацкіх выставах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках