УСУ могуць адсунуць расейцаў ад Часівага Яра
5- 13.07.2024, 22:37
- 8,792
Ёсць усе шанцы.
Вайскоўцы Узброеных сіл Украіны маюць шанцы на тое, каб адсунуць расейскіх акупантаў з тэрыторыі Часівага Яра.
Пра гэта заявіў спікер АСГВ «Хорціца» Назар Валошын, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на эфір тэлемарафона.
Валошын растлумачыў, што ў гэтыя дні вораг таксама не пакідаў спроб штурмаваць і паказваць сваю прысутнасць у раёне Часівага Яра, аднак падкрэсліў, што сілы абароны адбіваюцца і трымаюцца.
«Часів Яр – гэта ўкраінскі горад і ёсць усе шанцы, што ворага адтуль адсунем і знішчым яго на тым кірунку, як ужо было раней», – адзначыў спікер.
Нагадаем, што нядаўна Валошын паведамляў, што пасля выхаду сіл абароны з мікрараёну «Канал» у Часівым Яры варожыя атакі працягваюцца, аднак акцэнт ссоўваецца.
Мы таксама паведамлялі, што ў Forbes апублікавалі звесткі аб тым, што Расея ў бітве за Часів Яр нібыта страціла да 99 тысяч вайскоўцаў. У УСУ адрэагавалі на гэтую публікацыю і запэўнілі, што звесткі занадта завышаныя.