Францыя выйшла ў чвэрцьфінал Еўра
6- 1.07.2024, 20:55
- 4,538
![Францыя выйшла ў чвэрцьфінал Еўра](https://i.c97.org/ai/601167/aux-head-1719856505-20240101_skriin_360.jpg)
Дзякуючы аўтаголу бельгійцаў.
Каманда Францыі перамагла каманду Бельгіі ў 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Нямеччыне.
Матч у Дзюсельдорфе закончыўся з лікам 1:0.
Мяч трапіў у браму Бельгіі рыкашэтам ад Яна Вертонгена пасля ўдару Рандаля Кола Муані на 85-й хвіліне.
У чвэрцьфінале Францыя / Бельгія 5 ліпеня згуляе з пераможцай пары Партугалія – Славенія (матч пройдзе пазней у панядзелак).
Каманда Бельгіі двойчы станавілася прызёркай Еўра, заняўшы другое месца ў 1980-м і трэцяе ў 1972-м.
Каманда Францыі перамагла ў чэмпіянаце Еўропы ў 1984 і 2000 гадах, дайшла да фіналу ў 2016-м і ўзяла бронзу ў 1996-м.