Над Севастопалем пачуліся выбухі і падняўся дым
5- 1.07.2024, 20:13
- 11,330
Пішуць пра «прылёт» у раёне дыслакацыі СПА.
У небе Севастопаля сёння, 1 ліпеня, увечар відаць дым. Верагодна, у горадзе быў «прылёт».
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал «Крымскі вецер».
Паводле інфармацыі канала, у Севастопалі было чуваць некалькі гучных выбухаў. Потым над горадам узняўся дым.
Паводле непацверджанай інфармацыі, «прыляцела» ў Балаклаўскім раёне, дзе стаяла расейская супрацьпаветраная абарона.
Таксама ў «Крымскім ветры» сцвярджаюць, што быў нанесены ўдар па вайсковай частцы ў раёне сяла Флоцкае.