Прэм'ер Польшчы: Украіна рана ці позна пераможа ў гэтай вайне з РФ
1- 1.07.2024, 19:49
- 2,956
![Прэм'ер Польшчы: Украіна рана ці позна пераможа ў гэтай вайне з РФ](https://i.c97.org/ai/601160/aux-head-1719852565-20240701_tusk_360.jpg)
Дональд Туск наведаў лагістычны хаб ваеннай дапамогі для Украіны ў аэрапорце Жэшуў-Ясенка.
Украіна рана ці позна пераможа ў вайне з Расеяй, сярод іншага дзякуючы актыўнай дапамозе заходніх хаўруснікаў.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, які сустрэўся з польскімі і амерыканскімі вайскоўцамі ў лагістычным хабе ваеннай дапамогі для Украіны ў аэрапорце Жэшуў-Ясенка, паведамляе «Укрінфарм».
«Украіна выдужала падчас расейскага наступу, Украіна рана ці позна пераможа ў гэтай вайне ў велізарнай ступені дзякуючы польскім і амерыканскім вайскоўцам, усім службам, якія ў Ясенцы арганізавалі найбуйнейшы хаб, які штодня задзейнічаны ў адной з найбуйнейшых ваенна-лагістычных аперацый у гісторыі Еўропы пасля Другой сусветнай вайны. Ваша задача, без перабольшання, мае надзвычайную вагу, і лёс Польшчы, Украіны, Еўропы і ўсяго свабоднага свету, у тым ліку і ЗША, у пэўнай ступені залежаць ад таго, што адбываецца ў Ясянцы», – падкрэсліў Туск.
Ён падзякаваў польскім і амерыканскім вайскоўцам за іх штодзённую працу ў лагістычным хабе для дапамогі Украіне.