СМІ: Украінскія дроны патрапілі ў самую незвычайную цэль РФ
2- 1.07.2024, 15:42
- 29,214
![СМІ: Украінскія дроны патрапілі ў самую незвычайную цэль РФ](https://i.c97.org/ai/601131/aux-head-1719837755-20240626_dron_360.png)
За ўвесь час вайны.
Падраздзяленне беспілотнікаў «Роніны» са складу 56-й асобнай механізаванай брыгады патрапіла ў расейскі цеплавоз з эшалонам паліва каля Такмака. Удар сведчыць не толькі аб магчымасцях украінскіх дронаў, але і аб праблемах у лагістыцы ворага, паведамляе Defense Express.
Як адзначаецца, суполка «Вока Гара» прааналізавала геалакацыю, дзе быў пашкоджаны эшалон і высветліла, што ўдар адбыўся ўглыб амаль 30 кіламетраў ад лініі боесутыкнення. Аднак аналітыкі сцвярджаюць, што ў гэтай сітуацыі незвычайнасць палягае не ў рэкордных паказчыках далёкасці палёту дрона, а ў тым, што расейцы выкарыстоўваюць чыгуначную лінію ў 25 км ад баявых дзеянняў.
«На гэтым месцы трэба прааналізаваць сам характар цэлі, па якой было траплянне, і тут мы вось што ўбачым. На кадрах фігураваў двухсекцыйны цеплавоз тыпу 2ТЭ116, які мае даўжыню корпуса 36 метраў і поўную масу ажно 276 тон. Гэтыя габарытныя характарыстыкі робяць пашкоджаны цеплавоз не толькі самай незвычайнай, але і самай вялікай цэллю рашыстаў, па якой патрапіў наш FPV-дрон», - гаворыцца ў матэрыяле.
Аднак пакуль невядома, да якіх наступстваў прывяло траплянне ўкраінскіх дронаў па расейскім цеплавозе. Эксперты выказалі здагадку, што з аднолькавай імавернасцю паражэнне магло як не даць ніякіх наступстваў, так і прывесці да няспраўнасці лакаматыва, што ўскладніць далейшы рух эшалона з палівам.