У Беларусі стала на пяць тысяч медыкаў менш
5- 1.07.2024, 15:25
- 8,284
![У Беларусі стала на пяць тысяч медыкаў менш](https://i.c97.org/ai/461532/aux-head-1648720930-20220331_medics_360.jpg)
Толькі за апошнія пяць месяцаў.
Чысты адток кадраў з медыцынскай галіны за першыя пяць месяцаў 2024 года склаў 4,9 тысячы чалавек, піша сайт banki24.by.
За студзень-травень арганізацыі аховы здароўя прынялі на працу 12,3 тысячы чалавек, а звольнілі 17,2 тысячы. У статыстыку ўключаюцца медарганізацыі з сярэднеспісачным персаналам ад 16 чалавек і больш.
Суадносіны прынятых і звольненых медыкаў за студзень-травень склалі 71,4% (агулам у эканоміцы - 87,0%).