У Паўднёвай Карэі робат-дзяржслужбоўца ўчыніў самагубства
14- 1.07.2024, 14:24
- 12,004
![У Паўднёвай Карэі робат-дзяржслужбоўца ўчыніў самагубства](https://i.c97.org/ai/601117/aux-head-1719833053-20240626_robat_360.png)
Праз год працы ў мэрыі.
Гарадская рада горада Кумі ў Паўднёвай Карэі заявіла, што іх робат-адміністратар самаліквідаваўся, скокнуўшы з усходаў. Яго празвалі першым у краіне робатам-самазабойцам. Пра гэта паведамляе France24.
Са слоў сведкаў, робат некаторы час кружляў на адным месцы перад скачком, паведамляючы аб тэхнічных праблемах. Абставіны здарэння ўсё яшчэ высвятляюцца.
Гэты робат працаваў у мэрыі са жніўня 2023 года. Ён дапамагаў работнікам дастаўляць дакументы, рэкламаваў падзеі і даваў інфармацыю мясцовым жыхарам. Адзін з чыноўнікаў адзначыў, што робат быў паўнацэнным чальцом каманды і працаваў вельмі старанна.
Робат, створаны кампаніяй Bear Robotics, меў уласную картку дзяржслужбоўцы і працаваў з 9:00 да 18:00. У адрозненне ад іншых такіх робатаў гэты абслугоўваў некалькі паверхаў і мог самастойна выклікаць ліфт.
Гарадская рада Кумі пакуль не плануе замяняць робата-адміністратара.