3 лiпеня 2024, Серада, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO паднімае над Польшчай свае самалёты ДЛРА

3
NATO паднімае над Польшчай свае самалёты ДЛРА

Лукашэнка і расейцы – пад пільным поглядам.

NATO зноў накіроўвае самалёты далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання (ДРЛА) у паветраную прастору Польшчы для назірання за небам над Украінай, піша UK Defence Journal у нядзелю, 30 чэрвеня.

Разведзвесткі ўзмоцняць прысутнасць NATO ў рэгіёне і маніторынг вайсковай актыўнасці Расеі. Афіцыйна ўся выведвальная інфармацыя перадаецца толькі сябрам NATO, аднак некаторыя з іх, як вядома, аператыўна дзеляцца інфармацыяй з Украінай. Гэта дапамагае адбіваць расейскія атакі, распавёў UK Defence Journal былы афіцэр Каралеўскіх ВПС на ўмовах ананімнасці.

«Звесткі заходняй разведкі даюць Украіне магчымасць рэагаваць крыху хутчэй», – сказаў ён.

Сістэмы ДРЛА здольныя выяўляць самалёты на адлегласці сотняў кіламетраў, гэта робіць іх ключавым патэнцыялам стрымлівання і абароны NATO, гаворыцца ў матэрыяле.

Альянс павялічыў сваю вайскова-паветраную прысутнасць ва Усходняй Еўропе і над Балтыйскім морам пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну. Сістэмы NATO праводзяць рэгулярныя патруляванні, каб адсочваць расейскія вайсковыя самалёты паблізу межаў Альянсу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках