3 лiпеня 2024, Серада, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы могуць падаваць у Польшчы заяўкі на дапамогу Dobry Start

Беларусы могуць падаваць у Польшчы заяўкі на дапамогу Dobry Start

Каму яна належыць і як яе атрымаць.

У Польшчы з 1 ліпеня 2024 года пачынаецца прыём заявак на выплату дапамогі на зборы ў школу Dobry Start, ці 300+. Прыём заявак працягнецца да 30 лістапада.

Выплата 300 злотых да пачатку навучальнага года належыць кожнаму школьніку, якому на момант атрымання дапамогі споўнілася не больш за 20 гадоў (дзіцяці з інваліднасцю – 24 гадоў). Праграма не распаўсюджваецца на тых, хто наведвае дзіцячы садок ці «зэруўку» (нулявы клас), а таксама на студэнтаў.

Куды падаць заяўку

Заяўкі прымае Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS).

Падаць заяўку можна толькі ў анлайн-фармаце праз сайт empatia.mpips.gov.pl, інтэрнэт-банкінг або праз партал PUE ZUS.

У заяўцы неабходна ўказаць нумар банкаўскага рахунку, на які будуць пералічаны грашовыя сродкі, адрас электроннай пошты і нумар тэлефона, а таксама іншую неабходную інфармацыю. Калі заяўка пададзена дакладна, у лісце, адпраўленым на электронную пошту, ці ў асабістым кабінеце PUE ZUS будзе адлюстравана пацверджанне.

Пры падачы заяўкі ў ліпені ці жніўні 2024 года выплата будзе пералічана не пазней за 30 верасня. А калі заяўка пададзена ў верасні, кастрычніку ці лістападзе, сродкі будуць налічаны на працягу двух месяцаў з дня падачы заяўкі.

Якія дакументы патрэбны

Для падачы заяўкі трэба падаць:

- дакументы бацькоў, у тым ліку карты побыту або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць права на працаўладкаванне ў Польшчы,

- кантактныя звесткі бацькоў,

- інфармацыю аб сацыяльным страхаванні,

- нумар і адрас навучальнай установы, якія наведвае дзіця,

- нумар рахунку для залічэння сродкаў,

- дакументы, якія пацвярджаюць інваліднасць,

- дакументы, якія пацвярджаюць усынаўленне,

- пры неабходнасці – іншыя дакументы, якія пацвярджаюць статус заяўніка і яго права на выплату.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках