3 лiпеня 2024, Серада, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць легалізаваных у Польшчы беларусаў вырасла на 10%

2
Колькасць легалізаваных у Польшчы беларусаў вырасла на 10%

За апошнія паўгода.

На канец траўня з дзейнымі дазволамі ў Польшчы пражывала 131 318 грамадзян Беларусі, паведамляе «Позірк» са спасылкай на звесткі «Беларусы ў Польшчы» з польскага Упраўлення ў справах замежнікаў.

На канец 2023 года легалізаваных беларусаў у Польшчы было амаль 119 000. Такім чынам, за паўгода іх колькасць вырасла на 10% (са жніўня 2020-га, калі было блізу 28 000, павялічылася ў 4,7 раза).

На 31 траўня 2024 года часовае права на жыхарства была ў 79 149 грамадзян Беларусі, пастаяннае – у 41 886, дадатковая абарона – у 7495, карта рэзідэнта ЕЗ – у 1331, часовая абарона – у 629, статус уцекача – у 670.

З пачатку гэтага года прынята 24–214 заяў на легалізацыю (Мазавецкае ваяводства – 9264, Падляскае – 3946, Вялікапольскае – 2099, Малапольскае – 1662, Паморскае – 1621).

У студзені – красавіку прынята 23 409 пастаноў аб легалізацыі, у тым ліку станоўчых 20 238, адмоўных – 2531, спынена спраў – 640.

«Пераважная большасць беларусаў атрымлівае часовае права на жыхарства, звязанае з працай – 58%. Па іншых абставінах – 24%, [у сувязі] з уз'яднаннем сямʼі – 16%, з прычыны вучобы – толькі 2%», – адзначае згаданая супольнасць.

Больш за ўсё легалізаваных беларусаў – амаль 48 000 – пражывае ў Мазавецкім ваяводстве. Для параўнання: у Падляскім ваяводстве – амаль 15 000, Паморскім – 11 500, Вялікапольскім – 10 000, Ніжнесілезскім – 9700, Малапольскім – 9500.

«У асноўным гэта моладзь ва ўзросце 18-34 год. Па гендэрнай прыкмеце: мужчыны – 58%, жанчыны – 42%», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках