3 лiпеня 2024, Серада, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ад кватэраў каля рэзідэнцыі Лукашэнкі лепш пазбавіцца»

21
«Ад кватэраў каля рэзідэнцыі Лукашэнкі лепш пазбавіцца»

Як рэагаваць на словы Муравейкі.

Начальнік Генштаба Беларусі Павел Муравейка заявіў, што краіна выкарыстае тактычную ядравую зброю ў выпадку пагрозы яе «суверэнітэту» і «незалежнасці».

Вядомы беларускі публіцыст Сяргей Навумчык у Telegram адрэагаваў на рэпліку лукашэнкаўскага генерала:

– У святле безадказных заяў начальніка Генштаба генерала Муравейкі аб магчымасці нанясення ўдараў расейскай ядравай зброяй з тэрыторыі Беларусі, настойліва раіў бы пазбавіцца ад кватэраў паблізу ад рэзідэнцыі Лукашэнкі на пр. Пераможцаў, адміністрацыі на Карла Маркса, будынку КДБ-ФСБ на цэнтральным праспекце, офісаў іншых сілавых структур, аэрадрома Мачулішчы і воінскіх часцей, рэзідэнцыі ў Астрашыцкім Гарадку…

Словам, усяго таго, што абавязкова будзе прадметам непазбежных ядравых удараў у адказ на нанясенне ўдараў расейскай ядравай зброяй з тэрыторыі РБ па краінах NATO альбо па Украіне. Беражыце сябе!

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках