2 лiпеня 2024, aўторак, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прыдумалі чарговыя змены для «дармаедаў»

14
У Беларусі прыдумалі чарговыя змены для «дармаедаў»

Закране тых, хто выехаў за мяжу.

У «дармаедстве» ўвялі чарговую змену. Яна тычыцца тых, хто працуе ў краінах Еўразійскага эканамічнага звязу – Арменіі, Казахстане, Кыргызстане і Расеі. Змяненне запрацавала яшчэ з 1 лютага.

25 студзеня сёлета ўрад увёў змены пра «дармаедаў». Адно з новаўвядзенняў запрацавала з 1 лютага для працоўных у краінах Еўразійскага эканамічнага ўвязу – Расеі, Казахстане, Арменіі, Кыргызстане, звярнуў увагу праект «Хризантема».

Нагадаем, тыя, хто з'ехаў за мяжу больш, чым на 30 дзён, нават калі працуе ці вучыцца за мяжой, з сакавіка 2022 года ўважаюцца за «дармаедаў». Але да лютага гэтага года было выключэнне – навіна не тычылася ўсіх тых, хто працуе або вучыцца ў краінах ЕАЭС.

Калі раней ад «дармаедства» вызваляла любая занятасць у гэтых краінах, то з 1 лютага 2024 года – толькі праца паводле працоўнай дамовы або кантракта. Да прыкладу, праца самазанятым ці індывідуальным прадпрымальнікам у гэтых дзяржавах цяпер не вызваляе ад трапляння ў Беларусі ў базу «дармаедаў».

Каб пацвердзіць занятасць у краінах ЕАЭС, у «дармаедскую» камісію трэба падаць копію працоўнай дамовы ці кантракту. А яшчэ – даведку ад наймальніка, што чалавек сапраўды цяпер працуе ў яго.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках