2 лiпеня 2024, aўторак, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Орбана высмеялі за заяву пра «кааліцыю патрыётаў» у Еўрапарламенце

4
Орбана высмеялі за заяву пра «кааліцыю патрыётаў» у Еўрапарламенце
ВІКТАР ОРБАН

І ўказалі на разыходжанні ў ягоных дзеяннях і словах.

Петэр Мадзяр, ключавая фігура вугорскай апазіцыйнай партыі TIZSA, высмеяў планы прэм'ер-міністра Віктара Орбана ў стварэнні новага правага блоку ў Еўрапейскім парламенце.

Пра гэта Мадзяр напісаў у Facebook.

Палітык звярнуў увагу на тое, што Орбан абвясціў пра стварэнне новага альянсу партый у Еўрапарламенце «пасля таго, як усе еўрапейскія палітычныя групы адхілілі заяўку “Фідэс”».

«Што аб'ядноўвае “патрыётаў”? Быццам бы барацьба з нелегальнай міграцыяй. Ці расказваў Віктар Орбан сваім новым хаўруснікам пра вызваленне 2000 гандляроў людзьмі, пра перасяленчыя аблігацыі (праграма, якая дазваляе атрымаць від на жыхарства ў Вугоршчыне ў абмен на набыццё ўрадавых аблігацый – рэд.) і імпарт дзясяткаў тысячаў эканамічных мігрантаў?» – іранічна спытаў Мадзяр.

На думку вугорскага апазіцыянера, пастанова Орбана – «гэта калі цябе не запрашаюць ні ў адзін клуб, таму крыўдзішся, а калі ствараеш свой, адразу ж заяўляеш, што твой – сапраўдны, твой – самы вялікі, твой – адзіны».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках