2 лiпеня 2024, aўторак, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарыў войска РФ на Харкаўшчыне: Зяленскі назваў галоўныя прычыны

12
Прарыў войска РФ на Харкаўшчыне: Зяленскі назваў галоўныя прычыны

І раскрыў задуму ворага.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што адной з прычынаў прарыву войскаў Расеі на Харкаўшчыне была адсутнасць магчымасці наносіць удары па вялікай колькасці акупантаў на тэрыторыі РФ. Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, Сілы абароны маглі ўдарыць толькі з РСЗА HIMARS, на што спатрэбіўся афіцыйны дазвол ЗША.

Адпаведную заяву Зяленскі зрабіў 30 чэрвеня ў інтэрв'ю калумністцы амерыканскай газеты The Philadelphia Inquirer Трудзі Рубін, апублікаваным Офісам прэзідэнта. Сярод іншага, ён адзначыў, што дазвол ЗША біць дадзенай зброяй па РФ мае станоўчыя вынікі, але ён патрэбны быў раней, піша obozrevatel.com.

«Ёсць і мінусы ў тым, што прарыў адбыўся ў Харкаўскім кірунку. Вядома, у іх былі зборы тыя ці іншыя на тэрыторыі Расеі ўздоўж мяжы, яны ведалі, што мы не будзем біць па іх, таму што не маем права, і калі дакладна, мы ніколі не выкарыстоўвалі (заходнюю зброю па РФ. – Рэд.)», – сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што на момант прарыву РФ у Харкаўскай вобласці Украіна мела значны дэфіцыт боепрыпасаў.

«А чым мы маглі біць? Дальнабойны артылерыйскі снарад, які ў гэты момант у нас быў у вялікім дэфіцыце ў апошнія паўтара года, у нас быў не большы за 20 кіламетраў. А пра снарады з дальнабойнасцю больш за 40 км, калі дакладна, мы пра іх нават забыліся. Таму мы маглі выкарыстоўваць толькі “Хаймарсы” з наяўнай тэхнікі, і на гэта нам патрэбны быў акцэпт ад ЗША», – расказаў прэзідэнт.

Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, Кіеў здолеў дамовіцца пра магчымасць выкарыстоўваць адпаведную тэхніку ў Харкаўскім рэгіёне і на поўнач ад Харкава.

«Чаму? Таму што зразумела, што Расея расцягвае нашыя войскі ад Данбаса, ад усходу Украіны на ўсход у Харкаўскі рэгіён, а потым на поўнач – зразумела, каб цалкам расцягнуць нашыя войскі і каб мы выкарыстоўвалі яшчэ дадатковыя рэзервы. Ім трэба калі не прарыў, то зрабіць выгляд таго, што будзе прарыў. Як у Сумскай вобласці, калі ДРГшнікі заходзілі, нават усталёўвалі ў нейкіх памежных сёлах расейскі сцяг для дэзынфармацыі, проста для таго, каб ён быў», – сказаў прэзідэнт.

Зяленскі дадаў, што ўкраінскія абаронцы неаднаразова збівалі такія расейскія сцягі. А сёння, прыкладна а сёмай раніцы, ён атрымаў даклад ад галоўнага камандзіра УСУ Аляксандра Сырскага з асобнымі фота, мяркуючы з якіх украінскія вайскоўцы «ўздоўж мяжы сёе-тое, нейкую зброю, знаходзілі».

«Гэта значыць зразумела, што некаторую зброю мы можам сёння выкарыстоўваць, але безумоўна, усе разумеюць, што самая вялікая праблема з КАБ і ракетамі на сёння. КАБ яны ўжываюць па ўсіх усходах. І тут мы гаворым пра Харкаў. Безумоўна, ім вельмі складана, але таксама на Данбасе, той жа Пакроўск, Тарэцк, увесь гэты кірунак, таксама там задзейнічаныя КАБы, і гэта тысячы штомесяц», – расказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках