2 лiпеня 2024, aўторак, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як астудзіць кватэру ў спякоту: Сем дзейсных парадаў

10
Як астудзіць кватэру ў спякоту: Сем дзейсных парадаў

Дамагчыся прыемнай прахалоды ўлетку можна і без кандыцыянера.

Лета – гэта адна з самых чаканых паравінаў года, яна дае нам магчымасць атрымліваць асалоду ад цёплых дзён, прахалоднага марозіва і адпачынку на пляжы. Аднак калі спякота становіцца невыноснай, мы пачынаем шукаць розныя спосабы, як яе пазбавіцца хоць бы ва ўласнай хаце.

У многіх людзей у кватэры няма кандыцыянера, а летняя спякота выносіць нашы сілы і ўплывае на самаадчуванне. Таму obozrevatel.com сабраў дзейсныя спосабы барацьбы з высокай тэмпературай.

1. Вокны, шторы і жалюзі павінны быць зачыненыя цягам усяго дня.

Гэта не дасць сонечным прамяням і цёпламу паветру патрапіць у кватэру.

2. Неабходна кантраляваць вільготнасць у памяшканні.

Асушальнік паветра можа дапамагчы дужацца са спякотай, але прыбор не змяншае тэмпературу ў пакоі, а асушвае вільготнае паветра і выносіць эфект «ліпкасці» цела.

3. Вялікую побытавую тэхніку лепш выкарыстоўваць уначы.

Такія прыборы, як духавая шафа, пральная і пасудамыйная машыны, вылучаюць значную колькасць цяпла, таму неабходна ўнікаць карыстання імі ў спякотныя дні. Калі выкарыстоўваць такую тэхніку ўначы, гэта яшчэ стане прыемным бонусам для вашай кішэні, бо вы зможаце зэканоміць сродкі на электраэнэргіі.

4. Зачыняйце дзверы ў пакоі, якімі не карыстаецеся.

Звычайна цягам дня мы праводзім больш часу толькі ў адным пакоі. Гэта можна выкарыстоўваць як спосаб захавання прахалоднай тэмпературы ў іншых пакоях. З прычыны таго, што іншыя дзверы будуць зачыненыя, там захаваецца прахалоднае паветра. Гэта можа быць ванны пакой, кухня і спальня.

5. Размясціце вентылятары ў правільных месцах.

Звярніце ўвагу, што вентылятары не астуджаюць паветра, а толькі цыркулююць. Галоўнае абраць падыходнае месца для нашага памагатага. Лепш за ўсё прыбор будзе працаваць побач з адчыненымі вокнамі ўначы ці ў калідорах. Такім чынам вентылятар уцягвае больш прахалоднае паветра ў пакой.

6. Электрапрыборы павінны быць адлучаныя ад электрасеткі.

Нават калі электрычныя прыборы не выкарыстоўваюцца, але ўключаныя ў разетку, яны ўсё роўна вылучаюць цеплыню, што робіць наш дом яшчэ больш гарачым. Для бяспекі і ад залішняй цеплыні лепш заўсёды выключаць з разеткі тостары, імбрычкі, зарадныя прылады і тэлевізары.

7. Улетку – толькі баваўняныя прасціны.

Выкарыстанне натуральных тканінаў значна палепшыць наша самаадчуванне ў гарачыя, летнія ночы, бо баваўняныя прасціны даюць нашаму целу «дыхаць», што паляпшае наш стан. Але калі гэта ўсё ж не дапамагае заснуць, то самы дзейсны варыянт – гэта пакласці прасціну ў лядоўню на гадзіну ці дзве перад сном, тады дакладна наш сон не патрывожыць спякота.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках