2 лiпеня 2024, aўторак, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усе ацэньваюць, дастаткова па-настаўніцку вы выглядаеце ці не»

43
«Усе ацэньваюць, дастаткова па-настаўніцку вы выглядаеце ці не»

Менская настаўніца апавяла пра «парадкі» на працы, праз якія надумала звольніцца.

Аляксандра Аўтух вядзе блог у Ціктоку, у якім, сярод іншага, расказвае пра сваю працу ў школе. Яна шчыра гаворыць пра падводныя камяні настаўніцкіх будняў: неверагодная колькасць працы з паперамі (бывае, на гэта патрабуецца больш часу, чым на працу з дзецьмі), мільён абавязкаў у класнай кіраўніцы (Аляксандра была класнай кіраўніцай у першакласнікаў), не заўсёды добрыя паводзіны дзяцей. Ненармаваны працоўны дзень настаўніцы таксама не падабаўся, піша nashaniva.com.

Яе раздражняла і асаблівая ўвага да знешнасці:

– Усе ацэньваюць, дастаткова па-настаўніцку вы выглядаеце ці не.

Дзяўчына прызналася, што праз гэта перастала набываць адзенне, якое ёй сапраўды падабалася, бо «ў школу гэта не апранеш, а пасля школы ўжо нікуды не хочацца».

@avtukhsss #школа #учительница #увольнение #Беларусь #отработка ♬ оригинальный звук - Sasha Avtukh

Сярод таго, што не падабалася маладой настаўніцы – неабходнасць хадзіць па дамах і высвятляць, колькі дзяцей жыве на замацаванай за школай тэрыторыі (сярод педагагічных супрацоўнікаў гэты працэс называецца «ўсенавуч»).

Аляксандра гаворыць, што за два гады працы ў школе яна так і не зразумела, чаму гэтым павінны займацца настаўнікі. Тым больш што абыходзіць кватэры трэба ў непрацоўны час, а дадатковай аплаты за гэта няма.

– Хадзіць да чужых людзей дадому я ўважаю за небяспечны занятак. Асабіста мне гэта было страшна рабіць. Адмовіцца ад гэтага нельга. Гэта ніяк не аплачваецца, а проста можна падчас вакацыяў узяць сабе адзін адгул.

Расказала дзяўчына і пра маразматычныя загады. Напрыклад, зімой завуч выхаваўчай працы сабрала класных кіраўнікоў і сказала, што трэба ўпрыгожыць да Новага года вокны ў класах. Пры гэтым усе вокны школы патрабавалася ўпрыгожыць у адным стылі. Завуч прапанавала два варыянты: класныя кіраўнікі атрымліваюць шаблоны сняжынак і бацькі іх выразаюць самастойна ці бацькі набываюць за 60 рублёў гатовыя наборы. Яна рабіла ўпор на тое, што другі варыянт нашмат лепш.

– У першым класе ў нас было два кабінеты – навучальны і кабінет групы падоўжанага дня. То-бок трэба было б заплаціць 120 рублёў. Я прапанавала бацькам абодва варыянты, яны пастанавілі выразаць самастойна. Я папрасіла шаблоны ў завуча, і адна з мамаў усю ноч старанна і акуратна выразала гэтыя ўпрыгожванні. Але потым нам сказалі, што яны не падыходзяць – быццам бы сняжынкі недастаткова дробныя.

@avtukhsss #школа #отработка #увольнение #учительница ♬ оригинальный звук - Sasha Avtukh

Паводле словаў Аляксандры, кіраўніцтва школы намякала на тое, што сняжынкі ўсё ж трэба набыць. А пазней высветлілася, што тыя самыя ўпрыгожанні за 60 рублёў выразае адна з супрацоўніцаў школы.

Апошняй кропляй для дзяўчыны стала тое, што завуч і дырэктар школы прыйшлі ў яе клас на бацькоўскі збор і пачалі крытыкаваць настаўніцу перад бацькамі.

– Калі ёсць нейкія заўвагі да мяне як да маладой спецыялісткі, я не супраць. Але пра гэта заўсёды можна пагаварыць сам-насам, а не рабіць гэта пры ўсім класе, паніжаючы мой аўтарытэт настаўніцы. Я маладая спецыялістка, я маладзейшая за ўсіх гэтых бацькоў мінімум на 10 гадоў. Я не разумею, навошта так было рабіць.

@avtukhsss #школа #отработка #учительница #увольнение ♬ оригинальный звук - Sasha Avtukh

Дзяўчына высветліла, якія існуюць варыянты для маладой спецыялісткі, калі не падабаецца месца адпрацоўкі. Першы – пераразмеркавацца, але для гэтага трэба згода працадаўцы. Другі – спачатку заплаціць за неадпрацаваныя месяцы, а пасля звольніцца праз дамову бакоў, але, зноў жа, працадаўца павінен пагадзіцца на такі варыянт. Трэці – звольніцца паводле артыкула. У гэтым выпадку на тое, каб заплаціць за недапрацаваны тэрмін размеркавання, будзе паўгода.

@avtukhsss #школа #отработка #увольнение #учительница ♬ оригинальный звук - Sasha Avtukh

Менавіта апошні варыянт выбрала маладая настаўніца, бо кіраўніцтва было супраць яе звальненьня.

– Я сказала ўсім прысутным, што проста тады заўтра не выйду на працу. Я не выйшла – і мяне звольнілі за прагулы. Праз некаторы час я прыехала напісаць тлумачальную і забраць працоўную кніжку. На гэты момант ні пра што не шкадую. Вядома, не вельмі прыемна, што працоўная кніжка крыху сапсаваная, але маё здароўе, мой псіхалагічны стан мне нашмат даражэйшы.

За тры недапрацаваныя паводле размеркавання месяцы Аляксандры налічылі 3104 рублі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках