2 лiпеня 2024, aўторак, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кіроўцы цяжкавіка з Берасця канфіскавалі 10 тысяч літраў спірту

13
У кіроўцы цяжкавіка з Берасця канфіскавалі 10 тысяч літраў спірту

Вадкасць была схаваная за мяшкамі з напаўняльнікам для жывёл.

У Капыльскім раёне канфіскавалі буйную партыю кантрафактнага спірту, паведамляе прэс-служба МУС. Фургон пад кіраўніцтвам 62-гадовага берасцейца спынілі каля вёскі Мацкевічаў супрацоўнікі БЭЗ УУС Менскай вобласці і Капыльскага РАУС.

У паўпрычэпе было знойдзена 10 тысяч літраў вадкасці са змяшчэннем спірту, схаванай за мяшкамі з напаўняльнікам для жывёл. Кіроўца і 31-гадовы знаёмы, які знаходзіўся ў аўтамабілі, не змаглі паказаць дакументы на груз.

«Тавар» коштам амаль 100 тысяч рублёў канфіскаваны, праводзіцца праверка. За такія парушэнні прадугледжаны значны штраф і канфіскацыя тавару.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках