2 лiпеня 2024, aўторак, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўская мытня раскрыла схему кантрабанды грузавікоў і люксавых аўто ў Беларусь

1
Літоўская мытня раскрыла схему кантрабанды грузавікоў і люксавых аўто ў Беларусь

Аперацыю правялі на дарожных пастах Меднікі і Шальчынінкай.

У Літве выявілі схему абыходу санкцый, якія забараняюць экспарт грузавікоў і люксавых аўто ў Беларусь і Расею, паведамляе прэс-служба Літоўскай мытні.

18-19 чэрвеня была праведзеная супольная аперацыя Крымінальнай мытнай службы (MKT) і Літоўскай адміністрацыі транспартнай бяспекі (LTSA) на дарожных пастах Меднікі і Шальчынінкай. За парушэнне правіл перавозкі грузаў складзена 7 адміністрацыйных пратаколаў. Пры гэтым, як сцвярджаюць мытнікі, была выяўленая схема абыходу санкцый ЕЗ.

Выяўляецца, грузавыя цягачы з паўпрычэпамі, зарэгістраваныя ў Літве, выязджаюць у Беларусь і Расею нібыта для перавозкі грузаў або едуць па іх, але так і не вяртаюцца, імаверна, проста перарэгістраваўшыся за мяжой.

Аналагічная сітуацыя назіраецца і з легкавымі аўтамабілямі класа люкс - заўважана, што на сваё імя рэгіструюць такія транспартныя сродкі асобныя людзі, якія выязджаюць у вышэйзгаданыя краіны, але затым не вяртаюцца ў Літву.

Літоўская мытня папярэджвае, што дзейнасць такіх кампаній будзе кантралявацца. Найбліжэйшым часам на пагранічных пастах будуць узмоцненыя супольныя захады кантролю MKT і LTSA, будуць праводзіцца рэгулярныя рэйды і дэталёвыя праверкі.

За парушэнне санкцыйнага рэжыму літоўскае заканадаўства прадугледжвае штраф у суме ад 50 да 100% кошту тавару і не менш за 10 тысяч еўраў за такія ж парушэнні санкцый у дачыненні да юрыдычных асоб.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках