Хлопец у Кобрынскім раёне скокнуў з тарзанкі - і не вынырнуў
11- 30.06.2024, 10:32
- 9,984
Месца, дзе здарылася трагедыя, для купання не абсталяванае.
29 чэрвеня на возеры Каташы ў Кобрынскім раёне патануў хлопец 1999 года нараджэння.
Паводле інфармацыі МНС, маладзёны адпачывалі на беразе возера, скакалі ў ваду з прывязанай да дрэва вяровачнай тарзанкі. У нейкі момант адзін з іх не вынырнуў.
Сябры знайшлі яго на адлегласці блізу 2 метраў ад берага на глыбіні. Да прыбыцця брыгады хуткай яму надалі першую дапамогу. Але медыкі канстатавалі смерць.
Месца, дзе здарылася трагедыя, для купання не абсталяванае, паведамляе МНС.