У Варшаве каля банку «Santander» прайшоў пікет супраць дыскрымінацыі беларусаў
- 30.06.2024, 9:31
- 4,994
![У Варшаве каля банку «Santander» прайшоў пікет супраць дыскрымінацыі беларусаў](https://i.c97.org/ai/600948/aux-head-1719729023-20240626_piket_360.png)
Падзею зладзіла аб’яднанне «Рух».
Каля галаўнога офісу банку «Santander» у Варшаве адбыўся пікет-пратэст супраць дыскрымінацыйных пастаноў у дачыненні да беларусаў. Падзею зладзіла аб’яднанне «Рух», перадае «Радыё Рацыя».
Пры гэтым перад пачаткам мерапрыемства з’явілася інфармацыя аб замінаванні лакацыі. Свой погляд на сітуацыю выказаў прадстаўнік «Руху» Віктар Цыркуновіч.
![](https://i.c97.org/ai/600948/aux-1719729036-pxl_20240628_141145889.mp2_.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/600948/aux-1719729036-pxl_20240628_1430444602.jpeg)
![](https://i.c97.org/ai/600948/aux-1719729377-pxl_20240628_142532681.mp2_.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/600948/aux-1719729377-pxl_20240628_1421484302.jpeg)
– Тут ёсць 2 моманты – адзін станоўчы, другі адмоўны. Адмоўны ў тым, што мы ўпэўненыя што гэта было зроблена адмыслова, каб перашкодзіць нашай акцыі. А станоўчы момант у тым, што ўсё ж такі нас успрымаюць як рэальную сілу, якая здольная нешта змяніць. Мы лічым, што менавіта так.
– Ці заўважалі Вы рэакцыю супрацоўнікаў банку на вашую падзею?
– Рэакцыя была вельмі дзіўная і прадказальная – яны ўвогуле на выходзілі з будынку банку.
У падзеі прынялі ўдзел кіраўнік Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк, палітык Зянон Пазняк, прадстаўнік арганізацыі Młody Kresy Міраслаў Капцэвіч.
На завяршэнне акцыі была падпісаная петыцыя супраць дыскрымінацыі беларусаў.
![](https://i.c97.org/ai/600948/aux-1719729377-pxl_20240628_141929882.mp2_.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/600948/aux-1719729378-pxl_20240628_1418225642.jpeg)
![](https://i.c97.org/ai/600948/aux-1719729378-pxl_20240628_1415182762.jpeg)