Вайсковы самалёт Кітая здзейсніў падазроную пасадку ў Маскве
11- 30.06.2024, 16:05
- 37,458
![Вайсковы самалёт Кітая здзейсніў падазроную пасадку ў Маскве](https://i.c97.org/ai/600947/aux-head-1719728569-20240626_samalot_kitaj_360.png)
Раней Y-20 прызямляўся ў аэрапорце Менска.
У суботу, 29 чэрвеня, у Маскве здзейсніў пасадку вайскова-транспартны самалёт Y-20 з бартавым нумарам 20248 ВПС Кітая, паведамляе dialog.ua.
З'яўленне кітайскіх вайсковых самалётаў, здольных перавозіць вайсковыя грузы, выклікае занепакоенасць у кантэксце расейскай вайны супраць Украіны.
Аб прызямленні згаданага борта ў РФ паведамляюць інтэрнэт-парталы, якія адсочваюць перамяшчэнне авіяцыі. Афіцыйна аб мэтах візіту гэтага самалёта ў Маскву не паведамлялася.
![](https://i.c97.org/ai/600947/aux-1719728658-cbd4f5c8aeb609d53b2971a488e8900e.jpeg)
Пры гэтым варта адзначыць, што на мінулым тыдні самалёт Y-20 ВПС Кітая прызямляўся ў аэрапорце Менска.
Тады ён даставіў кітайскіх вайскоўцаў, якія будуць удзельнічаць у парадзе да Дня незалежнасці Беларусі.
Раней на Захадзе заяўлялі са спасылкай на выведку, што на сёння няма фактаў, якія б сведчылі аб наўпроставых вайсковых пастаўках Кітая ў РФ.
У той жа час Пекін забяспечвае Маскву таварамі падвойнага прызначэння, якія выкарыстоўваюцца ў расейскай вайсковай прамысловасці для вытворчасці ўзбраенняў.