23 лiстапада 2024, Субота, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт «Кіно» адмовіўся ехаць у Беларусь?

16
Гурт «Кіно» адмовіўся ехаць у Беларусь?

Музыкі павінны былі ўзяць удзел у рок-фэсце ў Пружанах.

Прынамсі тры раённыя выданні напісалі напярэдадні рок-фэсту, што праграма зведала змены ў плане складу артыстаў. Мясцовыя прапагандысты спаслаліся на арганізатараў, якія заявілі, што да спісу хэдлайнераў «далучыцца стваральнік гурта «Кароль і Шут» Андрэй Князеў і гурт «КняZz», а таксама гурт «Кіпелаў», піша BG.Media.

«У сувязі з форс-мажорнымі абставінамі, якія не залежаць ад арганізатараў, гурт «КІНО» не возьме ўдзел у рок-фэсце. Вакантнае месца на рок-фестывалі зойме гурт, песні якога вы ведаеце на памяць!», – напісалі арганізатары фэсту ў Instagram, маючы на ​​ўвазе Z-гурт «Кіпелаў».

Дарэчы, ніводная з раёнак не згадала, што з афішы фэсту знік гурт «Кіно». На старонцы рок-фестывалю «Сонцастаянне» ў Instagram карыстальнікі ў каментарах пісалі, што гурт «Кіно» «не захацеў прыязджаць, таму што ім забаранілі спяваць песню «Перамен», а гэта іх культавая песня».

Яшчэ адзін з каментатараў выказаў меркаванне, што гурт «хутчэй за ўсё і не павінен быў прыехаць, гэта было хутчэй за ўсё для раскруткі».

Але можна меркаваць, што гурт «Кіно» не паехаў на канцэрт у Пружаны, дзе ільвіная доля выступоўцаў – расейскія Z-групы, праз грамадзянскую пазіцыю. Так, 25 лютага 2022 года, пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, у сацсетках гурту з'явіўся чорны квадрат з подпісам: «Група КІНО супраць вайны. І заўсёды будзе супраць вайны». Праўда, потым допіс адрэдагавалі, напісаўшы такія радкі «Сярод звязкаў у горле камяком туліцца крык. Але надышоў час, і тут ужо крычы – не крычы».

А 10 сакавіка гурт апублікаваў допіс пра гісторыю антываеннай песні Віктара Цоя «Бязʼядзерная зона», якая была напісана ў 1984 годзе. Яна дагэтуль ўключана ў канцэртную праграму гурта, піша starsaboutwar.in.ua. Візуальным фонам для гэтай песні выкарыстоўваюцца колеры нацыянальнага флага Украіны. Гэты відэашэраг гэтак жа прысутнічае і ў кліпе:

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках