У Магілёўскім раёне знікла 15-гадовая дзяўчына
5- 28.06.2024, 19:54
- 7,656
![У Магілёўскім раёне знікла 15-гадовая дзяўчына](https://i.c97.org/p/articles/2017/ai-237516-aux-small-20170113_menty67_tt.jpg)
Месцазнаходжанне падлетка невядомае з 27 чэрвеня.
У Магілёўскім раёне шукаюць зніклую 15-гадовую Дар'ю Мусіловіч. Арыенціроўку пра яе пошук размясціў 28 чэрвеня пошукава-выратавальны атрад «Фенікс».
Месцазнаходжанне падлетка невядомае з 27 чэрвеня. Дар'я зарэгістраваная ў аграгарадку Буйнічы Магілёўскага раёна.
З выгляду зніклай 15 гадоў. Рост – 155 см, целасклад – хударлявы.
![](https://i.c97.org/ai/600805/aux-1719593524-an9p2rkros0.jpeg)
Калі вы валодаеце інфармацыяй пра месцазнаходжанне зніклага чалавека, паведаміце на тэлефонв: +375 (29) 222-10-19 (Viber, WhatsApp, Telegram) або 102.