1 лiпеня 2024, панядзелак, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пара на Чыжоўскім вадасховішчы зняла вострасюжэтны трылер пра свой улоў

10
Пара на Чыжоўскім вадасховішчы зняла вострасюжэтны трылер пра свой улоў

Відэа.

Вострасюжэтны трылер пра рыбалку на Чыжоўскім вадасховішчы зняла пара рыбакоў. У ім цудоўна ўсё: і завязка, і кульмінацыя, і дыялогі галоўных герояў. Ролік, які за два дні сабраў больш за 270 тысячаў праглядаў, можна пераглядаць бясконца, піша «Зеркало».

Відэа, якое ўзрушыла ўвесь (ну амаль) беларускі TikTok, было апублікаванае на платформе 26 чэрвеня. Здымка аматарская, аператарская праца – хаатычная. У кадр патрапілі кавалак ружавата-блакітнага неба, цёмна-фіялетавыя воды Чыжоўскага вадасховішча і выгнутая дугой вуда.

– Які цягні, на **й! – крычыць сарваным голасам мужчына, які трымаў тую самую вуду.

– Дык а што рабіць? – эмацыйна адказвае яму жанчына, якая трымала тую самую камеру.

Вуда выгінаецца мацней, нацягваючы лёску і нервы гледачоў.

– Ён мяне ўцягне! – парушае цішыню вадасховішча занепакоены рыбак. – Там п****ц, я не ведаю, што гэта.

– І, – гучна ўздыхае яго спадарожніца. – Бл**ь!

– Бл**ь! – падтрымлівае яе рыбак.

– Цягні! – гарлае аператарка.

– Цягну, на **й! – гарлае галоўны герой. – Дапамажыце, людзі! Людзі!

– Давай я вуду патрымаю, а ты нырай, – прапануе жанчына, адпраўляючы рыбака ўручную выцягнуць на бераг нешта, што некалькі секундаў таму ледзь не пацягнула яго самога ў ваду.

Рыбак усё ж здолеў падцягнуць свой улоў бліжэй да сушы.

– Я не ведаю, хто гэта! – на азарце выдыхнуў мужчына.

– Гэта бабёр, – выказала здагадку ягоная спадарожніца.

– Які, на**й, бабёр!

Карыстальнікі ў TikTok прапаноўвалі іншыя варыянты: сом, казуля, сабака, дэльфін, вадалаз. У выніку высветлілася, што на кручок трапіўся белы амур вагой 12,4 кг.

Падпісчыкі ролік ацанілі.

«Вось гэта сапраўдная жонка: “давай вуду патрымаю, а ты скачы, гэта бабёр”», – адзначыў самавалоданне і кемлівасць спадарожніцы рыбака адзін з карыстальнікаў.

«Аж у мяне рукі затрэсліся», – ацаніў эмацыйны напал іншы.

«Істэрыка ў мужыка ад душы, эмоцыі праз край».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках