1 лiпеня 2024, панядзелак, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Байдэн усё яшчэ плануе ўдзельнічаць у дэбатах з Трампам у верасні

9
CNN: Байдэн усё яшчэ плануе ўдзельнічаць у дэбатах з Трампам у верасні

Пры гэтым прадстаўнік кампаніі Байдэна выказаўся аб магчымым выхадзе прэзідэнта з перадвыбарнай гонкі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн мае намер узяць удзел у другіх дэбатах са сваім апанентам ад рэспубліканцаў Дональдам Трампам.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на CNN і The Hill.

Як прызнаў у каментары выданню неназваны дарадца Байдэна, выступ кіраўніка амерыканскай дзяржавы на дэбатах, якія адбыліся 28 чэрвеня, быў непераканаўчым.

Але ён дадаў, што каманда прэзідэнта ЗША мае намер выдзеліць моманты, якія згулялі на руку Байдэну, і рухацца далей.

Дарадца ўдакладніў, што шмат спецыялістаў, якія зараз удзельнічаюць у прэзідэнцкай кампаніі Байдэна, таксама дапамагалі пераабірацца былому прэзідэнту ЗША Бараку Абаму. Той усё адно перамог на выбарах, нават нягледзячы на пройгрыш у першых дэбатах.

Пры гэтым прадстаўнік кампаніі Байдэна Сэт Шустэр выказаўся аб магчымым выхадзе прэзідэнта з перадвыбарнай гонкі.

- Вядома, ён не выйдзе, - падкрэсліў Шустэр.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках