2 лiпеня 2024, aўторак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Лукашэнка не змог узяць удзел у «форуме рэгіёнаў» праз трэмар галавы

18
Палітолаг: Лукашэнка не змог узяць удзел у «форуме рэгіёнаў» праз трэмар галавы

Дыктатар абмежаваўся відэазваротам.

Лукашэнка не змог узяць удзел у XI форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі праз абвастрэнне праблем са здароўем, напрыклад, праз з'яўленне трэмару галавы.

Пра гэта паведаміў беларускі палітолаг Зміцер Балкунец:

- Лукашэнка не змог узяць удзел у XI форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які праводзіцца ў Полацку. Абмежаваўся відэазваротам. Таму ёсць прычыны. Кітай, мігранты, мяжа, трывога і вяртанне трэмару галавы.

Нагадаем, калі ў траўні 2023 года ўзурпатар захварэў, ён знік на пяць дзён. На 9 траўня ён быў на парадзе ў Маскве, дзе заўважылі бінт на ягонай руцэ. Лукашэнка не змог прайсці некалькі сотняў метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага сада, яго везлі асобна электрамабілем. Пасля гэтага вечарам ён першы раз за час свайго праўлення не змог прачытаць прамову на ўскладанні кветак на плошчы Перамогі.

Толькі 15 траўня Лукашэнку паказалі народу - ён наведваў камандны пункт ВПС і войскаў СПА. На моцна рэтушаваным фота ён выглядаў як васковая фігура.

А 23 лістапада, сустракаючы Пуціна на саміце АДКБ у Менску, Лукашэнка дзіўна дрыжаў. Раней такое дрыгаценне ў аб'ектыў не пападала.

Такі трэмар можа быць як прыкметай старэння, так і сімптомам хвароб ці эмацыйнага напружання.

На нарадзе па меліярацыі і рабоце беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі, якая праходзіла 19 снежня і дзе зноў дасталася прэм'еру Галоўчанку, голас Аляксандра Лукашэнкі быў моцна ахрыплым.

Трэмар галавы паўтарыўся ў Лукашэнкі 9 студзеня гэтага года на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», якая адбылася ў Палацы Рэспублікі ў Менску. Тады прэс-служба апублікавала відэа з дыктатарам, які калоціцца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках