УСУ апублікавалі мапу знішчэння расейскай вайсковай авіяцыі
- 28.06.2024, 15:03
- 5,254
![УСУ апублікавалі мапу знішчэння расейскай вайсковай авіяцыі](https://i.c97.org/ai/600775/aux-head-1719576121-20240626_samaloty_360.png)
Больш за ўсё было знішчана знішчальнікаў-бамбавікоў Су-34.
За паўгода Узброеныя сілы Украіны знішчылі больш за тры дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Пра гэта інфармуе «Страткам УСУ».
Адзначаецца, што эфектыўнае знішчэнне расейскай баявой авіяцыі адбываецца ў тым ліку і з выкарыстаннем заходняга ўзбраення.
![](https://i.c97.org/ai/600775/aux-1719576004-258a6b97-2ae7a9510c8141278c5037b763273941.jpeg)
Дарэчы, за шэсць месяцаў было знішчана:
дзевяць Су-25;
адзін Су-57;
два МіГ-31;
амаль 13 Су-34;
адзін Су-35;
адзін Су-35С;
два самалёты А-50;
адзін Іл-22М11;
адзін Ту-22М3.
Зрэшты, колькасць самалётаў, іх мадэлі і мадыфікацыі, а таксама месцы знішчэння пазначаныя ўмоўна, бо некаторыя з іх былі пашкоджаныя, але маглі вярнуцца на аэрадромы на працяглы рамонт. Акрамя таго, як інфармуюць на канале, у некаторых выпадках мадэлі знішчаных самалётаў было немагчыма ўстанавіць напэўна.
Таму інфармацыя будзе абнаўляцца і дапаўняцца, паабяцалі ў «Страткаме».