2 лiпеня 2024, aўторак, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі за «здраду дзяржаве» асудзілі цэлую сям'ю

11
У Гомелі за «здраду дзяржаве» асудзілі цэлую сям'ю

Прысудзілі ад 8 да 11 год.

Гомельскі абласны суд за «здраду дзяржаве» вынес прысуд сямʼі. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Як паведамляе «Радыё Свабода», адзін з абвінавачаных, Васіль Прохараў, атрымаў 11 гадоў пазбаўлення волі. Яго жонцы Ларысе і сыну Паўлу прысудзілі па восем гадоў калоніі.

Яшчэ аднаму фігуранту справы, настаўніку беларускай мовы Руслану Прахарэнку, далі 10 гадоў пазбаўлення волі. Пра лёс пятага фігуранта справы, Фёдара Аксененку, нічога не вядома.

З неафіцыйных крыніц журналістам вядома, што крымінальная справа тычыцца фатаграфавання розных абʼектаў на тэрыторыі Беларусі, а за фігурантамі некаторы час перад арыштам сачылі спецслужбы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках